2012-09-20 11:17:17

Францыя: хрысціяне і мусульмане асудзілі публікацыю правакацыйных карыкатур


RealAudioMP3 Хрысціянскія і мусульманскія лідэры асудзілі публікацыю правакацыйных выяваў прарока Мухамеда ў адным з французскіх сатырычных часопісаў.У адказ на павялічэнне напружанасці сітуацыі ў Францыі, выкліканай змяшчэннем карыкатур біскуп Мішэль Дзюбост, старшыня Рады па міжрэлігійным адносінам пры епіскапаце краіны і Мухамед Мусо, старшыня Рады французскіх мусульман, напісалі сумесны зварот. У ім прадстаўнікі хрысціянскай і мусульманскай супольнасцяў заклікалі французаў памятаць, што “свабода сустракаецца з пагрозай, калі забываецца аб прынцыпе братэрства і павазе да аднолькавай годнасці кожнага”. “Французская рэспубліка мае ў сваім дэвізе словы: свабода, роўнасць, братэрства. Мы абараняем свабоду, і асабліва падтрымліваем свабоду думкі, згодна з законамі”. Але “перад абліччам нападаў, падзелаў, карыкатур, прадузятых фільмаў і рэпартажаў, пагардлівых і правакуючых насілле, мы не можам не звярнуцца да сумлення і адказнасці ўсіх: Францыя, што ты робіш, каб паважаць іншых? Што робіш для братэрства? Мы хочам жыць разам. Так будзем рабіць усё магчымае для гэтага!”, - напісалі рэлігійныя лідэры.








All the contents on this site are copyrighted ©.