2012-09-20 12:05:04

Польшча: міжнародная моладзевая сустрэча ў Асвенцыме


RealAudioMP3 20 верасня, у польскім Асвенцыме, пачалася трохдзённая міжнародная сустрэча на тэму “Маладыя еўрапейцы за свет без насілля”. У рамках мерапрыемства, арганізаванага экуменічнай “Супольнасцю св. Ігідзія”, маладыя людзі з краін Усходняй Еўропы паразважаюць аб міры, у сімвалічным для ХХ ст. месцы - канцэнтрацыйным лагеры “Аўшвіц-Біркенаў”. Адсюль яны скіруюць зварот да ўсяго свету, каб спыніць насілле ў свеце. У інтэрв’ю нашаму радыё, прэс-сакратар “Супольнасці св. Ігідзія” Марыё Марацыцы, расказаў, што гэта пілігрымка арганізавана для моладзі з краін Усходняй Еўропы, каб пазнаёміць яе з гісторыяй пакутаў яўрэйскага народа ў гэтай частцы кантынента. “На працягу апошніх гадоў распаўсюдзіліся антысеміцкія настроі ў краінах Усходняй Еўропы, у якіх менш чым ў краінах Захаду звярталася ўвага на знішчэнне яўрэяў, праблему неталерантнасці і няздольнасці жыцць супольна” , - адзначыў Марыё Марацыцы.

Ён падкрэсліў, што ў многіх краінах сучасны эканамічны крызіс стаў прычынай павялічэння дыскрымінацый у дачыненні да этнічных меншасцяў. “У мінулым ва ўсіх бедах абвінавачваліся яўрэі. Сёння, гэта часта пераносіцца на эмігрантаў. Але вядома, што гэта канкрэтная праблема, якой з’яўляецца антысемізм, не знікла ў краінах Усходняй Еўропы. Існуюць цэлыя палітычныя класы, палітычная лідэры, якія сёння груба выкарыстоўваюць такога роду аргументы. Гэту тэндэнцыю змяніць немагчыма”, - сказаў ппрадстаўнік Марацыцы. .

На думку прадстаўніка “Супольнасці св. Ігідзія” сустрэча ў Асвенцыме павінна паспрыяць не толькі сталаму непрыняццю антысемізма, але таксама мірнаму супольнаму жыццю паміж прадстаўнікамі розных этнічных груп у Еўропе. “Мы ўсе розныя, але ўсе роўныя. Адметнасці – гэта не прычына для сутыкненяў, але, нагода, каб жыць разам”, - сказаў Марыё Мараціні.








All the contents on this site are copyrighted ©.