2012-09-20 15:22:19

Канада: біскупы за прызнанне правоў чалавека ад самага яго зачацця


RealAudioMP3 “Чалавечае істота існуе ад моманту зачацця”, - сцвярджае ў разасланым 19 верасня лісце арцыбіскуп Рычард Сміт, старшыня Канферэнцыі біскупаў Канады. Пасланне скіравана ў сувязі з прапановай парламентскай рэзалюцыі, якая тычыцца перагляду аднаго з артыкулаў Крымінальнага кодэкса. У ім дзіця прызнаецца “чалавекам, у адпаведнасці з законам, калі выходзіць жывым з мацярынскага ўлоння”. Папраўку ў Кодэкс прадставіў дэпутат Стывен Вудворт. Ён заклікаў ўрадавыя структуры да стварэння адмысловай камісіі па вывучэнні гэтага артыкула. У сваёй рэзалюцыі палітык заклікае да аналізу медыцынскіх доказаў, які падцвярджаюць, што дзіця з’яўляецца або не з’яўляецца чалавекам да выйсця ў свет.
У падтрымку рэзалюцыі арцыбіскуп Сміт сцвярджае, што “жыццё чалавека з’яўляецца святым на кожным этапе свайго існавання, ад зачацця да натуральнай смерці, як кажа Евангелле паводле Лукі: “Благаслаўлёны плод улоння Твайго”.
Касцёл Канады заклікае “ўсіх членаў парламента лічыцца са святой прыродай ненароджанага дзіцяці і кожнага чалавечага жыцця”. Да таго ж, католікі і ўсе людзі добрай волі, заклікаюцца маліцца, каб “заканадаўцы знайшлі мудрасць і мужнасць зрабіць усё магчымае для абароны і пашырэння агульнага дабра, заснаванага на павазе да чалавечай годнасці ўсіх і кожнага”,- гаворыцца ў паведамленні епіскапата Канады.








All the contents on this site are copyrighted ©.