2012-09-19 13:30:06

Эксперт: Ватыкан – гэта не фінансавы цэнтр


RealAudioMP3 Новапрызначаны дарадчык Апостальскай Сталіцы па фінансавай празрыстасці Рэнэ Бруэльхарт, высока ацаніў імкненне Святога Пасада і прынятыя меры па супрацьдзеянню адмыванню грошай і фінансаванню тэрарызма. У інтэрв’ю нашаму радыё эксперт адзначыў, што “зробленыя Ватыканам крокі, асабліва за апошнія два гады, можна ацаніць як інтэнсіўныя і вельмі адказныя”. Рэнэ Бруэльхарт, пасля двух тыдняў працы ў Ватыкане, падзяліўся сваімі уражаннямі і падкрэсліў некаторыя асаблівасці, якія заўважыў тут у параўнанні з іншымі краінамі. Ён адзначыў, што “калі ўсведамляць функцыі і пазіцыю Святога Пасада на паўсюдным узроўні, яе важнасць і пытанне этычнай адказнасці, то праца тут патрабуе значна большых намаганняў,чым звычайна”.
“Ватыкан – гэта не фінансавы цэнтр: я думаю, што аб гэтым неабходна ясна сказаць, адзін раз і для ўсіх. І гэта нават, калі СМІ кажуць аб адваротным, у перамешку з тымі “легендамі” якія выдаюцца за праўду: у адпаведнасці канешне з прыродай таго ці іншага СМІ... Я аддаю перавагу таму, каб казаць аб фактах, а фактам з’яўляецца тое, што Ватыкан – гэта не фінансавы цэнтр. Аднак, таксама факт, што ў Ватыкане існуюць фінансавыя патокі, і даволі ясна для чаго. Фактам з’яўляецца таксама тое, што на працягу апошніх гадоў былі створаны структуры, каб змагацца ў магчымымі злоўжываннямі. Зараз гаворка ідзе аб тым, каб гэтыя структуры ўмацаваць”, - сказаў эксперт.
Рэнэ Бруэльхарт расказаў, што у свеце існую міжнародныя стандарты, які дакладна акрэсліваюць якія структуры павінны дзейнічаць, які функцыі яны павінны выконваць, якім чынам ажыцяўляць міжнароднай супрацоўніцтва ці ў рамках краіны, паміж рознымі уладамі. Паводле эксперта, яго місія будзе заключацца ў тым, каб гэтыя структуры ў Ватыкане функцыянавалі на працягу доўгага часу, а не заставаліся толькі фармальна. Аб першых канкрэтных выніках сваёй працы, ён зможа расказаць ужо праз некалькі месяцаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.