2012-09-19 14:28:16

Украіна: Экуменічны сацыяльны тыдзень


RealAudioMP3 24 верасня ў Львове пачнецца V Экуменічны сацыяльны тыдзень, на тэму “Будучыня дэмакратыі на Украіне”. Паводле арганізатараў мерапрыемства, яго удзельнікі паразважаюць аб супрацоўніцтве паміж урадам, недзяржаўнымі арганізацыямі, касцёльнымі структурамі, настаўнікамі, прадстаўнікамі свету эканомікі з мэтай развіць і падтрымаць праекты па пашырэнню адукаванасці, развіцці сацыяльнай сферы, мікракрэдытаванні. У праграме форума: канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, майстар-класы і наведванне арганізацый трэццяга сектара. Перад удзельнікамі мерапрыемства выступяць спецыялісты з Францыі, Канады, ЗША, Галандыі, Італіі і канешне Украіны. Шмат увагі будзе прысвечана моладзі. Адбудзецца прагляд фільма пра дэмакратыю і сустрэча з маладымі людзьмі, якія запісаліся на экуменічныя курсы.








All the contents on this site are copyrighted ©.