2012-09-19 14:43:48

Арцыбіскуп Мюлер: у Касцёле трэба перамагчы ідэалагічныя падзелы


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Герхард Людвік Мюлер спадзяецца пераадолець ідэалагічнае супрацьстаянне, якое існуе ў Касцёле, каб прывесці яго да сапраўднай еднасці ў Хрысце. У інтэрв’ю нашаму радыё новапрызначаны прэфект Кангрэгацыі Веравучэння адзначыў, што ў шматлікіх краінах, у Касцёле існуе моцная палярызацыя паміж традыцыяналістамі і прагрэсістамі. “Мы павінны пераадолець гэтае супрацьстаянне і адшукаць новае адзінства ў Касцёле”, - сказаў іерарх. Ён адзначыў, што “адзінства ў Хрысце не адбываецца на праграмным узроўні, нібыта дзякуючы здольнасцям кіраўніка партыі”.

“Касцёл не з’яўляецца супольнасцю людзей, якая нараджаецца вакол праграмы партыі інават і не супольнасцую навукоўцай, якая створана з мэтай даследаванняў, бо наша адзінства, гэта дар. Мы верым у навучанне Касцёла, які “адзіны” і аб’яднаны ў Хрысце. І калі чалавек сапраўды верыць у Хрыста, не інструменталізуе яго навучанне, і не падкрэслівае толькі некаторыя пункты, якія карысныя для яго ідэалогіі, але ён цалкам давярае Хрысту, тады і адзінства ў Касцёле не будзе разбурацца зайздрасцю і амбіцыцямі. Адна з маіх мэтаў: паменшыць напружанні ўнутры Касцёла”, - сказаў арцыбіскуп Мюлер.

Акрамя таго кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі адзначыў, што ў яго кампетэнцыю ўваходзіць вырашанне праблем звязаных з сексуальнымі злоўжываннямі некаторых святароў. Іерарх дадаў, што ў цэнтры ўвагі Касцёла знаходзяцца, перш за ўсё, ахвяры гэтых жудасных учынкаў і прафілактычная дзейнасць з мэтай іх прадухілення. “У гэтым кантэксце Кангрэгацыя Веравучэння і асобныя дыяцэзіі працуюць вельмі карэктна і думаю, што мы можам стаць прыкладам для іншых”, - сказаў арцыбіскуп Мюлер.








All the contents on this site are copyrighted ©.