2012-09-18 15:53:15

Кардынал Таран: ісламізм з’яўляецца ворагам хрысціян і мусульман


RealAudioMP3 Хрысціяне і мусульмане маюць аднаго ворага – ісламізм. Так лічыць кардынал
Жан Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. У інтэрв’ю французскай “La Croix” іерарх адзначыў, што мусульманскія лідэры Лівана вельмі пазітыўна ацанілі словы Бэнэдыкта ХVI скіраваныя да іх падчас сустрэчы у прэзідэцкім палацы у Баабда. Іерарх нагадаў, што Папа выказаў глыбокую павагу да іслама і адзначыў, што супольнае жыццё паміж хрысціянамі і мусульманамі, у сённяшні час, не з’яўляецца ўтопіяй. Кардынал Таран падкрэсліў, што ў кантэксце павялічэння фундаменталізма і рэлігійнай нецярпімасці неабходна пачынаць вучыць павазе да людзей іншых веравызнанняў са школы. “Усе ліванцы, ад пачатковай школы да універсітэта, незалежна ад веравызнання, вучацца па тых самых кнігах і маюць тых самых прафесаў”, - сказаў кардынал. На яго думку вызначальным у адукацыі з’яўляецца спосаб вывучэння гісторыя. “Гэта ключ да будучыні. З маімі мусульманскімі суразмоўцамі я заўсёды падкрэсліваю, што часта ў мусульманскіх краінах ў кнігах па гісторыі, хрысціяне не называюцца хрысціянамі, але як “нявернымі”, - сказаў іерарх. Ён дадаў, што змены ў сістэме адукацыі павінны пачынацца з рашэнняў на заканадаўчым і адміністрацыйным узроўнях.








All the contents on this site are copyrighted ©.