2012-09-18 11:23:28

Еўрапейскі агляд: Што можа сказаць еўрапейцам апошняя адгартацыя Папы?


RealAudioMP3 Апостальскае падарожжа Бэнэдыкта XVI у Ліван (14-16 верасня 2012 г.), сярод многіх сваіх вымярэнняў, асаблівым чынам стала магчымасцю для сустрэчы і ўзаемадзеяння паміж рознымі культурамі, традыцыямі, канфесіямі і рэлігіямі. Адзін з яго шматлікіх плёнаў – гэта дакумент, які Папа перадаў мясцоваму Касцёлу. Апостальская адгартацыя “Касцёл на Блізкім Усходзе” з’яўляецца спробай прымірыць і злучыць разам многія складаныя гістарычныя і рэлігійныя працэсы: на гэтай зямлі, канцэнтруюцца праблемы, якія ўключаюць у сябе увесь сучасны свет, у тым ліку Еўропу. Блізкі Усход – гэта зямля, якая дала пачатак многім вялікім монатэістычным рэлігіям. Для ўсяго чалавецтва, і асабліва для нас хрысціян, гэта зямля Бога Збаўцы, зямля Езуса з Назарэта. Таму можа кажучы аб Касцёле на Блізкім Усходзе, Святы Айцец жадаў адлюстраваць сітуацыю і жыхароў Старога Кантынента?

Дакумент Папы можна чытаць і аналізаваць праз розныя прызмы. Тое, што ў ім, аднак, дамінуе – гэта заклік, які часам становіцца воклічам, што набывае выключнае значэнне для Блізкага Усходу. Тут сустракаюцца прысутнасць і дзейнасць трох монатэістычных рэлігій. У гэтай зямлі адчуваецца асаблівым чынам голас малітваў розных галін падзеленага хрысіцянства. Тут таксама цэлебруюць свае літургіі, у розных абрадах, Каталіцкія Усходнія Цэрквы паяднаныя з наступнікам св. Пятра, захоўваючы свае традыцыі і асаблівасці. Платформаў і магчымасцяў для дыялога тут шмат. Аб гэтым сведчаць балючыя, часам вельмі крывавыя моманты гісторыі гэтага рэгіёна. Гісторыі, у якой запісаны падзеі нашай эпохі, апошніх гадоў, месяцаў і дзён, звязаных з унутранымі падзеламі ў ісламе, інструменталізацыі рэлігійнага фундаменталізма для палітычных мэтаў, тэрарызмам, гандлем наркотыкамі, палітычнымі і эканамічнымі інтэрэсамі розных краін кантынента.

Кажучы аб міжрэлігійным дыялогу Папа падкрсэліваў, што ў перспектыве Блізкага Усходу ён абумоўлены практычнымі палітычнымі і сацыяльнымі інтэрэсамі, але перш за ўсё пабудаваны на тэалагічных фундаментах заснаваных на веры. Вера робіць чалавека упэўненым у існаванні Бога, у яго дабрыні і любові. Таму вера, незалежна ад рэлігійнай прыналежнасці, робіць чалавека здольным адкрыцца на дабро і праўду, якімі кожны можа авалодаць, нават калі верыць іншым чынам.

У Еўропе шмат гаворыцца аб дыялогу. Адначасова шмат гаворыцца аб свабодзе ў розных яе аспектах. Таму што дыялог неразрыўна звязаны са свабодай. І магчыма, менавіта ў святле новай адгартацыі Папы жыхары Еўропы чарговы раз павінны задумацца аб значэнні дыялога. На Блізкім Усходзе, дзе не толькі пастанна нехапае міра і стабільнасці, але і для веруючых у Хрыста знаходзяцца пад пагрозай неабходныя для выжывання ўмовы. Тут яны сустракаюцца з моцнымі выпрабаваннямі сваёй ідэнтычнасці, нягледзячы на тое, што з’яўляюцца меншасцю і падвержаны пераследам і дыскрымінацыям. Дзякуючы веры, якая не толькі дае аснову для тэалагічных дэбатаў, але перш за ўсё дае сілу для крэатыўнага жыцця ў шматкультурнай супольнасці, заклік хрысціян да дыялога і свабоды здаецца мае вельмі моцны фундамент.

У такой атмасферы Папа просіць аб павазе да рэлігійнай свабоды, канцы насілля, дыскрымінацый і нянавісці. Нагадваючы аб навучанні ІІ Ватыканскага Сабора, ён піша, што рэлігійная свабода – гэта кульміначыя кожнай свабоды. Гэта святое і неад’емнае права, якое павінна захоўвацца на індывідуальным і камунітарным узроўнях. У рэлігіі і адпраўленні культа, свабода наследуе голас сумлення, дазваляючы кожнаму выбраць тую рэлігію, якую ён лічыць сапраўднай і даючы магчымасць публічна выражаць сваю веру. Павінна існаваць магчымасць свабоднага веравызнання, ужывання рэлігійных сімвалаў без рызыкі для жыцця і асабістай свабоды.

Магчыма гэта, адна з думак, якую Бэнэдыкт XVI хоча таксама перадаць Еўропе. Бо яна парадаксальна, у імя свабоды, сучаснасці і палітычнай карэктнасці, пастанна спрыяе пэўнай мадэлі антыхрысціянскіх паводзін, і з асаблівай эфектыўнасці аддаляецца ад рэлігійных каранёў на якіх заснавана. Магчыма Еўропа верыць, што без веры і без тэалагічных фундаментаў, магчыма пабудаваць на гэтай зямлі трывалы дылог, мір і дабрабыт. Канешне мы можам уявіць, што гэты кантынент, на якім касцёлы пераўтвараюцца ў галерэі мастацтва і спартовыя залы, кантынент на якім забараняецца публічнае дэмантрацыя крыжоў, кантынент без старажытных каштоўнасцяў, якія бароняць сужэнства і сям’ю, кантынент на якім засталася невялікая група хрысціян, якія хаваюцца ад свету ў пэўнага тыпу сучаснай катакомбе. Ці застанецца гэта зямля той, у якой чалавек будзе ўзрастаць у сваёй паўнаце? Ці будзе гэта яшчэ Еўропа?

Кс. Лешэк Генсяк SJ








All the contents on this site are copyrighted ©.