2012-09-18 16:14:00

Бэнэдыкт ХVI прызначыў Айцоў будучага Сінода Біскупаў


RealAudioMP3 18 верасня Святы Айцец прызначыў Айцоў Сінода Біскупаў, які адбудзецца 7-28 кастрычніка на тэму “Новая евангелізацыя для перадачы хрысціянскай веры”. Сярод прызначаных іерархаў кіраўнікі мясцовых касцёльных супольнасцяў на розных кантынентах, а таксама старшыні розных міжнародных каталіцкіх арганізацый. У спіс Айцоў Сінода, між іншых, увайшлі кардыналы: Анджэла Садана, дэкан Калегіі Кардыналаў; Ёахім Майснер арцыбіскуп Кёльнскі; Крыштаф Шонборн, арцыбіскуп Венскі; Ёсіп Бозаніч, арцыбіскуп Заграбскі; Андрэ Він-Труа, арцыбіскуп Парыжскі; Палікарп Пэнга, старшыня Сімпозіўма Канферэнцый Біскупаў Афрыкі і Мадагаскара (SECAM); Пэтэр Эрдо, старшыня Рады Біскупскіх канферэнцый Еўропы; Асвальд Грасіас, арцыбіскуп Бамбея (Індыя), генеральны сакратар Федэрацыі Канферэнцыі азіяцкіх Біскупаў і іншыя – усяго 12 кардыналаў.
Акрамя таго, у спіс прызначаных Папай Айцоў Сінода ўваходзяць 12 арцыбіскупаў і 6 8 біскупаў, а таксама 4 кіраўнікі каталіцкіх ордэнаў і рухаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.