2012-09-18 12:40:54

Апостальская Сталіца прыме ўдзел у Днях еўрапейскай спадчыны


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца прыме ўдзел у святкаванні ХХVI Дзён еўрапейскай спадчыны, якія традыцыйна адзначаюцца ў розных краінах Еўропы на працягу верасня ці пачатку кастрычніка. Гэта мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве Рады Еўропы з 1991 г. з мэтай спрыяць дыялогу і культурнаму абмену паміж краінамі кантынента і знаёмству грамадскасці з іх культурнай спадчынай. У святкаванні Дзён еўрапейскай спадчыны кожны год прымае ўдзел каля 50 краін Еўропы. Паводле традыцыі, у гэтыя дні еўрапейскія дзяржаўныя музеі бесплатна адкрываюць свае дзверы для наведвальнікаў.

Апостальская Сталіца прапанавала ў гэтым годзе культурную праграму на нядзелю 30 верасня. Яе тэма гучыць: “Выявы веры ў еўрапейскай спадчыне”. У распрацоўцы праграмы прынялі ўдзел Папская камісія па культурнай спадчыне Касцёла і Ватыканскія музеі. У яе рамках, на працягу ўсяго дня, у наведвальнікаў будзе магчымасць бесплатна пазнаёміцца з экспазіцыяй Ватыканскіх музеяў.








All the contents on this site are copyrighted ©.