2012-09-17 15:07:07

Хутка пачнецца судовы працэс над камердынерам Папскага дома


RealAudioMP3 Зала Друку Апостальскай Сталіцы апублікавала паведамленне, у якім адзначае, што прэзідэнт Ватыканскага Трыбунала прафесар Джусэпэ Даля Торэ 17 верасня выдаў указ, паводле якога 29 верасня пачнецца працэс былога камердынера Папскага дома Паўла Габрыэле і супрацоўніка Дзяржсакратарыяту, праграміста Клаўдыё Шарпелецці. Яны абвінавачаныя ў крадзяжы і продажы журналістам асабістых дакументаў Папы і Апостальскай Сталіцы. У паведамленні адзначаецца, што абвінаваўчы акт супраць іх быў апублікаваны 13 жніўня 2012 г.

Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку заявіў, што на працэсе будзе змагла прысутнічаць толькі невялікая група акрэдытаваных журналістаў. За тое будзе забарона ўваходу для фатографаў і тэлеаператараў.








All the contents on this site are copyrighted ©.