2012-09-17 14:23:16

Створаны фільм пра ІІ Ватыканскі сабор


RealAudioMP3 Папская рада па сродках масавай камунікацыі, у супрацоўніцтве з рымскай кінастудыяцэй “Micromegas” зняла дакументальны фільм пра ІІ Ватыканскі сабор. Яго ўрачыстая прэм’ера адбудзецца 11 кастрычніка 2012 г. з нагоды 50-годдзя адкрыцця прац ІІ Ватыканскага сабора і пачатку Года веры у Каталіцкім Касцёле. Фільм вельмі падрабязна паказвае гістрычны, тэалагічны і культурны аспект гэтай вялікай падзеі ў жыцці Касцёла. Ён багаты ва ўнікальныя гістарычныя аўдыё і відэа матарыялы, узятыя з Ватытанскай фільматэкі, між іншым ёсць змешчаны сведчанні яго ўдзельнікаў, невыдадзеныя дакументы аб Саборы і аб яго арганізацыі. У фільме можна ўбачыць арыгінальныя здымкі з таго часу, якія распавядаюць аб найбольш значных момантах з Сабора, аб перыядзе падрыхтовак да яго і аб надзвычайным упрыгожанні базылікі св. Пятра, галоўнай сядзібы прац Сабора. Акрамя таго ў дакументальным фільме паказаны шматлікія сведчанні і вынятковыя інтэрв’ю, якія далі кардыналы, Патрыярхі і арцыбіскупы, у якіх яны зрабілі аналіз асноўных тэмаў, якія абмяркоўваліся падчас прац Сабора. У фільме падкрэслітваецца, што плёнам прац Сабора, які доўжыўся больш за 3 гады, былі чатыры Канстытуцыі, дзевяць дэкрэтаў і тры заявы.








All the contents on this site are copyrighted ©.