2012-09-17 14:14:43

Ліван: прэса падводзіць вынікі візіта Бэнэдыкта ХVI


RealAudioMP3 17 верасня ўся ліванская прэса у пазітыўным тоне піша пра візіт Бэнэдыкта ХVI у іх краіну. Яна моцна падкрэслівае, што падарожжа Святога Айца прайшло з вялікім поспехам і паказала сілу краіны ў яе адзінстве і гармоніі. “Хрысціяне з цяжкім сэрцам развіталіся ў нядзелю з Папам”- піша французскамоўная газета “L”Orient le Jour”. Выданне адзначае, што “тры дні візіту сталі часам абноўленай надзеі”. Таксама англамоўная газета “Daily Star” , якая вельмі папулярная на Блізкім Усходзе, у тым жа самым духу каментуе падарожжа Святога Айца. “Візіт Папы дасягнуў ўсе свае мэты. Дні праведзеныя з Высокім Госцем усіх здзівілі”, - чытаем у газеце. Акрамя таго выданне падкрэслівае, што асабліва істотным падчас падарожжа Святога Айца было адзінства і згоднасць, з якой прымалі Папу афіцыйныя прадстаўнікі розных сацыяльных груп краіны, і якія падтрымалі яго пасланне. “Гэтая гармонія з’яўляецца важным досведам для ліванскага народа і якая можа прывесці да зменаў у палітыцы”, - заключае свой артыкул “Daily Star”.

За тое арабскамоўная газета “As-Safir” адзначае, што хаця Папа вярнуўся ужо ў Ватыкан, аднак шмат чаго пакінуў у іх краіне. “ Хаця Бэнэдыкт ХVI падчас свайго візіта не мог здзейсніць ніякага цуду, але сваёй прастатой і сціпласцю змог на хвілінку аб’яднасць усіх тых, хто ўжо ад даўна падзяліліся”, - напісала газета. Выданне звяртае ўвагу на тое, што Папа даў для Лівана даўно забыты ўнутраны супакой і суцяшыў страхі сучаснасці і будучыні.








All the contents on this site are copyrighted ©.