2012-09-17 10:01:09

Кс. Ламбардзі: візіт Бэнэдыкта ХVI прынёс духоўныя і чалавечыя поспехі


RealAudioMP3 Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі ў інтэрв’ю нашаму радыё адзначыў, што візіт Бэнэдыкта ХVI у Ліван прайшоў з вялікім поспехам як з духоўнага так і чалавечага пункту гледжання. “Ліван чакаў візіту Папы, каб пачуць словы суцяшэння для сваёй еднасці, ўнутранага супакою, сужыцця паміж рознымі этнічнымі групамі, і гэта вядома было дасягнута”, сказаў дырэктар Ватыканскага радыё. Паводле прадстаўніка Апостальскай Сталіцы жыхары Лівана прынялі Бэнэдыкта ХVI вельмі гасцінна і яго пасланне міру, павагі і заахвочання , безумоўна дайшло да іх. Італьянскі езуіт сказаў, што таксама з міжрэлігійнага пункту гледжання, асабліва адносін з мусульманамі, “падарожжа было вельмі плённым”. Паводле кс. Ламбардзі мусульмане выказалі вялікую цікавасць да Постасінадальнай адгартацыі “Касцёл на Блізкім Усходзе”. “Яны разумеюць, што яна скіравана перш за ўсё да хрысціян, але можа таксама быць цікавай і для іх”, - сказаў кс. Ламбардзі.

Дырэктар Ватыканскага радыё акрэсліў, як “арыгільным” заклік Папы да арабскіх краін, каб яны ўзаемна прызнавалі сябе за братоў. “Гэта заклік да іх пачуцця адказнасці за дзеянні на карысць міру”, - адзначыў кс. Ламбардзі. Паводле прэс-сакратара Апостальскай Сталіцы прамова Папы падчас сустрэчы з хрысціянскай і мусульманскай моладдзю , якая з’яўляецца будучыняй гэтых зямель была вельмі важнай. “Папа заклікаў іх да надзеі і каб яны не пакідалі гэтых зямель, але сумесна будавалі лепшую будучыню сваёй краіны”, - сказаў кс. Ламбардзі і дадаў, што маладыя людзі павінны супрацьдзейнічаць страхам і знеахвочанням, якія могуць ўзнікаць ў гэтым рэгійне. “Папа даў моладзі не павярхоўныя , але паглыбленыя адказы, якія патрабуюць ад іх, каб яны уключыліся ў працу на карысць будучыні сваёй краіны”, - сказаў кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.