2012-09-17 09:16:30

Бэнэдыкт ХVI развітаўся з Ліванам


RealAudioMP3 Апошняй афіцыйнай сустрэчай Бэнэдыкта XVI ў рамках візіта ў Ліван стала развітанне з кіраўніцтвам краіны, рэлігійнымі лідэрамі і вернікамі ў аэрапорце Бейрута. Святы Айцец падзякаваў арганізатарам свайго падарожжа, прадстаўнікам свецкіх і рэлігійных уладаў, іншых хрысціянскіх Цэркваў, а таксама мусульманскай супольнасці за цёплы прыём. “Увесь арабскі свет убачыў, як у гэтыя хвалюючыя часы, хрысціяне і мусульмане аб’ядналіся, каб святкаваць мір. Для Блізкага Усходу традыцыйна прымаць гасцей з увагай і павагай і вы менавіта так зрабілі. Я удзячны вам. Але да увагі і павагі вы дадалі большае; гэта можна параўнаць са знакамітымі усходнімі спецыямі, якія робяць больш духмяным водар: ваша цяпло і сардэчнасць, якія узбудзілі у ва мне жаданне вярнуцца. За гэта дзякуюю вам асабліва. Няхай Бог благаславіць вам за гэта!”, - сказаў Папа.

Пантыфік адзначыў, што моліцца, каб Ліван жыў у мір і супрацьстаяў таму, што можа яго разбурыць ці яму пагражаць. Папа заклікаў ліванцаў працягваць бараніць рэлігійны плюралізм і не слухацб тых, хто хоча яму перашкодзіць. Ён заклікаў таксама умацоўваць адзінства паміж грамадзянамі усіх веравызанняў.

Папа таксама нагадаў, аб асаблівым шанаванні Панны Марыі на ліванскіх землях і наданні святу Звестанвання, якое адзначаецца 25 сакавіка статуса святочнага дня. Ён благаславіў і даверыў Маці Божай ліванскі народ.

Пасля гэтага Святы Айцец узняўся на борт самалёта і накіраваўся ў Рым.








All the contents on this site are copyrighted ©.