2012-09-17 09:22:13

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з праваслаўнымі і пратэстанскімі іерархамі Лівана


RealAudioMP3 16 верасня, каля 17.00 Бэнэдыкт XVI прыбыў у сядзібу сіра-каталіцкага Патрыярхата ў прадмесці Бейрута Шархеце. Яго сустрэў Патрыярх Ігнацый Юсіф ІІІ Юнан і правадзіў у Залу дзе адбылася сустрэча Пантыфіка з праваслаўнымі і пратэстанскімі іерархамі Лівана. Экуменічная сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы, а яе ўдзельнікі не рыхтавалі спецыяльных афіцыйных прамоваў. Святы Айцец меў магчымасць асабіста паразмаўляць з кіраўнікамі хрысціянскіх супольнасцяў краіны і падараваў кожнаму з іх па экзэмпляру Апостальскай адгартацыі “Касцёл на Блізкім Усходзе”.








All the contents on this site are copyrighted ©.