Святы Айцец уручыў іерархам адгартацыю “Касцёл на Блізкім Усходзе”
На заканчэнне св.
Імшы ў Бейруце Папа ўручыў іерархам з Блізкага Усходу Апостальскую адгартацыю “Ecclesia
in Medio Oriente”. Святы Айцец адзначыў, што гэты дакумент “з’яўляецца даведнікам
на шматстайных і складаных шляхах” пракладзеных Хрыстом. Бэнэдыкт XVI адзначыў, што
з яе дапамогай “адзінтсва ў веры, надзеі і любові можа быць умацавана ў вашых краінах
і у кожнай супольнасці, каб зрабіць пераканаўчым сведчанне аб Святым, Адзіным у Трох
Богу, які стаў блізкім да кожнага чалавека!”. “Дарагі Касцёл на Блізкім Усходзе, наблізся
да сваёй натуральнай лімфы збаўлення, якое рэалізавалася на гэтай унікальнай і улюбённай
сярод усіх зямлі. Ідзі ў цені сваіх айцоў у веры, тых, якія адкрылі, сваёй пастаннасцю
і вернасцю, шлях адказу чалавецтва на Адкрыццё Бога! (...) Братэрская еднасць няхай
будзе падтрымкай у штодзённым жыцці і знакам паўсюднага братэрства, якое Езус, Першародны
з шматлікіх, прыйшоў устанавіць! Няхай у гэтым рэгіёне, які Яго бачыў і захаваў Яго
словы, Евангелле працягвае гучаць як і 2000 гадоў таму і будзе жывым сёння і назаўсёды”,
- сказаў Бэнэдыкт XVI.