2012-09-15 12:42:26

Папа пачаў дзень з малітвы і пасадкі кедровага дрэва


RealAudioMP3 15 верасня, другі дзень падарожжа Бэнэдыкта XVI у Ліван адзначаны двума важнымі падзеямі – сустрэчай з членамі ураду, дыпламатамі, рэлігійнымі лідэрамі і дзеячамі культуры, а таксама сустрэчай з моладзю, якая пройдзе вечарам на плошчы перад сядзібай Мараніцкага патрыярхата. Перад гэтым, яшчэ раніцай, у будынку Апостальскай нунцыятуры ў прадмесці Бейрута Харысе, Папа цэлебраваў св. Імшу ў прысутнасці сваіх блізкіх супрацоўнікаў. Пасля, ён накіраваўся ў Прэзідэнскі палац у Баадбе. На вуліцах Бейрута Святога Айца чакала радасная, святочная атмасфера, нягледзячы на трывожныя падзеі, якія ахапілі Блізкі Усход на працягу апошніх некалькіх дзён. Картэж Пантыфіка віталі тысячы мясцовых жыхароў, а таксама пілігрымаў з Сірыі, Іарданіі, Ірака і іншых суседніх краін. На працягу пэўнага этапу маршрута Папу суправаджала тэатралізаваная народная працэсія, удзельнікі якой гралі на нацыянальных музычных інстументах і танцавалі традыцыяныя танцы.

Па прыбыцці ў Прэзідэнскі палац, Пантыфіка сустрэў кіраўнік ліванскай дзяржавы Мішэль Сулейман. Паміж імі адбылася кароткая прыватная размова, Папе прадставілі членаў сям’і прэзідэнта і адбыўся абмен падарункамі. Затым Святы Айцец сустрэўся з кіраўнікамі мусульманскай супольнасці Лівана. Пасля кароткай паўзы Папа прыняў удзел у сімвалічнай цырымоніі, падчас якой ён пасадзіў у двары Прэзідэнскага палацу кедровае дрэва – сімвал краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.