2012-09-15 12:26:19

Візіт Папы – у цэнтры увагі ліванскай прэсы і тэлебачання


RealAudioMP3 15 верасня візіт Бэнэдыкта XVI у Ліван займае галоўнае месца ў мясцовай прэсе. 9 старонак гэтай падзеі прысвяціла арабскамоўная газета “Al Mustakbal”, якая ў дэталях апісала ход падзей, звязаных з візітам Пантыфіка і прывяла тэксты прамоў Святога Айца. На першай старонцы выдання змешчаны артыкул пад загалоўкам: “Папа вітае арабскую вясну і заклікае да свабоды”. “Пілігрым міру” – такі загаловак змяшчаецца на першай старонцы папулярнай на Блізкім Усходзе англамоўнай газеты “The Daily Star”. Газета піша аб закліку Папы да міра ў рэгіёне і прыводзіць словы сказаныя пасля падпісання Апостальскай адгартацыі “”Касцёл на Блізкім Усходзе”. Франкамоўны штодзённік “L`Orient le Jour” выйшаў з артыкулам пад тытулам: “Не бойцеся: заклік чалавека ў белым”. Выданне прыводзіць на сваіх старонках, між іншым, кароткі аналіз дакумента падпісанага Пантыфікам. Газета звяртае ўвагу, на прывітанне Святога Айца членамі ісламіскай арганізацыі “Хезбала” і паўсюдную радасць жыхароў Лівана з нагоды візіта Бэнэдыкта ХVI.

Акрамя таго ўсе тэлевізійныя каналы краіны вядуць прамую трансляцыю асноўных падзей, а таксама прысвячаюць спецыяльныя праграмы і дакументальныя фільмы Папе і яго Апостальскім падарожжам.







All the contents on this site are copyrighted ©.