Бэнэдыкт XVI да палітыкаў і рэлігійных лідэраў аб фундаментах мірнага суіснавання
15 верасня Бэнэдыкт
XVI сустрэўся з членамі ліванскага ўрада, дыпламатычнага корпуса, рэлігійнымі лідэрамі
і прадстаўнікамі свету культуры. Ён адзначыў, што шмат разважаў аб цярпеннях народаў
Блізкага Усходу і пытаўся ў Бога – чаму менавіта гэтай зямлі быў наканаваны такі цяжкі
лёс? “Мне здаецца Бог яе выбраў, каб была прыкладам, сведчыла перад светам аб магчымасці
чалавека жыць паводле жадання супакою і прымірэння. Гэта імкненне было заўсёды запісана
ў Божы план і выражана ў сэрцы чалавека”, - сказаў Святы Айцец. Папа адзначыў, што
мір залежыць ад кожнага члена грамадства, а для таго, “каб забяспечыць неабходны дынамізм
у будаванні і ўмацаванні міра, трэба звярнуцца да фундаментаў чалавека” – яго годнасці,
якая “цесна звязана з сакральным характарам чалавечага жыцця”. “Калі хочам міра, трэба
абараняць жыццё!”, - сказаў Святы Айцец. Ён заклікаў аб’яднаць намаганні, каб развіць
“здаровую антрапалогію, якая разумее чалавечую асобу ў яе цэласнасці”. “Без гэтага
немагчыма пабудаваць мір”, - адзначыў Папа. Іншым важным элементам ён назваў салідарнасць
– у яе фундаменце павінны быць супольнае разуменне велічы чалавечай асобы і дара,
якім яна з’яўляецца.
Таксама Бэнэдыкт XVI звярнуў увагу на неабходнасць навучання
міру маладога пакалення. “Заданнем адукацыі з’яўляецца дапамагаць у выхаванні здольнасцяў
рабіць свабодныя і правільныя выбары, якія могуць весці супраць плыні пануючых меркаванняў,
моды, палітычных і рэлігійных ідэалогій”, - сказаў Святы Айцец.
Неабходнай
умовай для будавання міра Папа назваў неабходнасць навяртання сэрца бо злы не з’яўляецца
“ананімнай сілай”, але выкарыстоўвае для сваіх мэтаў канкрэтнага чалавека. “Глыбокая
перамена душы і сэрца неабходна, каб быць прадбачлівымі і непрадузятымі, мець глыбокае
адчуванне справядлівасці і супольнага дабра. Новы і больш свабодны погляд робіць здольным
аналізаваць і ставіць пад сумневы чалавечыя сістэмы, якія вядуць сляпымі сцежкамі”,
- сказаў Святы Айцец.
Паводле Папа менавіта рэлігія робіць важны ўклад у фарміраванне
павагі да правоў чалавека і таму неабходнай з’яўляецца захаванне свабоды веравызання.
“Свабода веравызнання мае незаменнае сацыяльнае і палітычнае значэнне для міра (...)
бо жывая вера непазбежна вядзе да любові. Сапраўдная вера не можа весці да смерці.
Рамеснік міра – пакорны і справядлівы”, - сказаў Папа.