2012-09-14 18:22:26

Святы Айцец падпісаў адгартацыю “Касцёл на Блізкім Усходзе”


RealAudioMP3 Вечарам, каля 18.00 Святы Айцец накіраваўся ў грэка-мельхіцкую базыліку св. Паўла ў прадмесці Бейрута Харысе. Тут яго сустрэў Патрыярх Грыгорый ІІІ, прэзідэнт Лівана Мішэль Сулейман, Патрыярхі і біскупы, а таксама прадстаўнікі праваслаўнай, мусульманскай і друскай дэлегацый. Папа звярнуўся да прысутных з кароткай прамовай, а затым урачыста падпісаў Апостальскую адгартацыю “Касцёл на Блізкім Усходзе” – дакумент у якім акрэслены асноўныя накірункі дзейнасці каталіцкай супольнасці ў гэтым рэгіёне на бліжэйшыя гады. Звяртаючыся да сабраных Папа падкрэсліў, што падпісвае адгартацыю ў свята Узвышэння Крыжа, устаноўленае незадоўга пасля навяртання імператара Канстансціна і прыняцця Міланскага эдыкта. “Апостальская адгатратыя, павінна быць прачытана ў святле свята Святога Крыжа (...) У ім адкрываецца сапраўдная ідэнтычнасць ахрышчаных у Касцёле, пастаянны заклік да сведчання ў еднасці.”, - сказаў Папа. Паводле яго, еднасць і сведчанне укаранёныя ў Пасхальнай Таямніцы, смерці і ўваскрасенні Хрыста. “Для хрысціяніна, Узвышэнне Крыжа, азначае бескарыслівую любоў Бога да людзей у перспектыве ўваскрасення. З’яўляецца актам веры. Узвышэнне Крыжа вядзе да дзейнасці на карысць братэрскага адзінства ў касцёльнай супольнасці. Гэта акт надзеі!”, - сказаў Папа.

Бэнэдыкт XVI нагадаў, што члены Сінода Біскупаў для Блізкага Усходу шмат разважалі над актуальнай сітуацыяй у рэгіёне, аб цяжкасцях і надзеях хрысціян, якія тут пражываюць. “Увесь Касцёл змог пачуць трывожны вокліч і зразумець разгублены позірк шматлікіх мужчын і жанчын, якія знаходзяцца ў складанай чалавечай і матэрыяльнай сітуацыі, якія ў трывозе і страху церпяць прыцісненне і хочуць наследаваць Хрыста – Таго, Хто дае сэнс іх існаванню – але сустракаюцца з перашкодамі”, - сказаў Папа.

Бэнэдыкт XVI адзначыў, што ў адгартацыі “Касцёл на Блізкім Усходзе” утрымліваюцца рэкамендацыі, якія дапамогуць наследаваць Хрыста ў складаным і часта балючым кантэксце. Паводле Папы дакумент павінен адкрыць магчымасці для сапраўднага міжрэлігійнага дыялога заснаванага на веры ў Адзінага Бога і Стварыцеля, паспрыяць духоўнаму і дабрачыннаму экуменізму у праўдзе і евангельскай любові.

Бэнэдыкт XVI урачыста перадаў адгартацыю блізкаўсходнім іерархам са словамі, якія пачуў ад Бога імператар Канстанцін “З гэтым знакам – пераможаш!”.









All the contents on this site are copyrighted ©.