2012-09-14 15:21:08

Бэнэдыкт XVI адказаў на пытанні журналістаў


RealAudioMP3 Падчас палёта ў Ліван Бэнэдыкт XVI традыцыйна адказаў на пытанні журналістаў аб найбольш актуальных і складаных тэмах звязаных з візітам. На пытанне аб тым, з якімі пачуццямі Святы Айцец ляціць на Блізкі Усход абцяжараны шматлікімі войнамі, Папа адказаў, што па-першае ніколі не думаў адмовіцца ад таго, каб наведаць гэты небяспечны рэгіён. Ён адзначыў, што калі сітуацыя становіцца цяжкай, асабліва неабходна зрабіць жэст братэрства, натхнення і салідарнасці. “Такім чынам мэта майго падарожжа – заклікаць да дыялога, міра супраць насілля і весці да супольнага вырашэння праблем”, - сказаў Папа. Ён адзначыў, што ўдзячны Богу за магчымасць падарожжа, дзякуючы якому можа паслужыць дабру людзей і міру.
На пытанне аб адносінах Касцёла з ісламам, у кантэксце выпадкаў пераследу хрысціян, Папа адказаў, што фундаменталізм – гэта заўсёды фальсіфікацыя рэлігіі. Паводле Святога Айца рэлігія заўсёды заклікае да міру. Ён папрасіў журналістаў паказваць, што насілле знішчае і не з’яўляецца карысным нікому. “Замест таго, каб імпартаваць зброю, што з’яўляецца цяжкім грахом, неабходна імпартаваць ідэі, мір, крэатыўнасць, прымаць адметнасці іншых, зрабіць відавочнай павагу паміж рэлігіямі, да чалавека, як стварэння Божага”, - сказаў Папа. Ён адзначыў, што фундаментальнай для ўсіх рэлігій з’яўляецца любоў.
Нарэшце, гаворачы аб канкрэтных кроках, якія Касцёл можа зрабіць, каб дапамагчы сваім братам на Блізкім Усходзе Папа адзначыў, што неабходна заклікаць палітыкаў і ўсіх хто мае якую-небудзь адказнасць, спрыяць міру з усёй іх крэатыўнасцю і магчымасцямі. Святы Айцец падкрэсліў, што Касцёл шмат робіць у дабрачыннай і адукацыйнай дзейнасці, але неабходны таксама жэсты салідарнасці і малітва, якая можа прынесці вялікія плёны, калі здзейсняецца з даверам і верай.








All the contents on this site are copyrighted ©.