2012-09-14 18:24:30

Адгартацыя “Касцёл на Блізкім Усходзе”: заклік да вернасці Евангеллю і будавання міра


RealAudioMP3 Змест пост-сінадальнай Апостальскай адгартацыі “Касцёл на Блізкім Усходзе”, стаў вядомы толькі 14 верасня – пасля яе падпісання Святым Айцом. Гэты дакумент складаецца з трох частак. У першай Папа падкрэсліў, што хрысціяне Блізкага Усходу робяць “шляхетны і сапраўдны” уклад у будаванне Цела Хрыста. Святы Айцец апісаў драматычны кантэкст у якім яны жывуць і адзначыў, што наступленне міра тут вельмі блізка звязана з панаваннем справядлівасці, адмаўленнем ад форм дыскрымінацыі і прабачэннем. Пантыфік засяродзіўся на пытаннях экуменізма, міжрэлігійнага дыялога, ролі свецкасці, небяспеках інструменталізацыі рэлігіі і праблемах мігрантаў.У другой частцы Папа звярнуўся асаблівым чынам да асноўных катэгорый людзей з якіх складаецца Каталіцкі Касцёл і акрэсліў іх ролю: патрыярхаў, біскупаў, святароў і семінарыстаў, кансэкраваных асобаў, свецкіх вернікаў, сем’яў, моладзі і дзяцей.

У апошняй, трэццяй частцы адгартацыі, Папа засяродзіўся над душпастрыскімі парадамі. Ён звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць глыбокага вывучэння Бібліі, каб пераадольваць стэрэатыпы і памылковыя ідэі, якія часта выклікаюць непаразуменні. Пантыфік заклікаў вернікаў прымаць актыўны удзел у літургічным і сакраментальным жыцці Касцёла, шмат маліцца і здзейсняць пілігрымкі. Асаблівую ўвагу Папа звярнуў на неабходнасць дабрачыннай дзейнасці, якая павінна быць цесна звязана ў евангелізацыяй, а таксама катэхізацыі і выхавання новых пакаленняу ў хрысціянскай веры.

Бэнэдыкт XVI звярнуўся з заклікам да палітыкаў і рэлігійных лідэраў не толькі памяньшаць мукі жыхароў Блізкага Усходу, але і змагацца з прычынамі, якія іх выклікаюць, робячы усё магчымае для наступлення міра.








All the contents on this site are copyrighted ©.