2012-09-13 13:12:44

Святы Пасад асудзіў забойствы дыпламатаў у Лівіі


RealAudioMP3 Апостальская Сталіцы рашуча асудзіла напад на амерыканскае пасольства ў лівійскай Бенгазі, забойства пасла ЗША і іншых супрацоўнікаў дыпламатычнага прадстаўніцтва. Аб гэтым паведаміў сёння кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. “Нічога не можа апраўдаць дзейнасць тэрарыстычных арганізацый і забойчае насілле”, - сказаў езуіт. Ён адзначыў, што разам з болем, перажываннем і малітвай за ахвяр гэтага трагічнага нападу, Апостальская Сталіца зноў заклікае міжнародную супольнасць знайсці шляхі для спрыяння міру ў Лівіі і на Блізкім Усходзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.