2012-09-13 13:03:07

Ліван чакае Бэнэдыкта XVI – пасланніка міра і надзеі


RealAudioMP3 Заканчваюцца апошнія прыгатаванні да Апостальскага падарожжа Бэнэдыкта XVI у Ліван. Папа наведае гэту краіну праз 15 гадоў пасля свайго папярэдніка бл. Яна Паўла ІІ з нагоды падпісання Апостальскай адгартацыі “Касцёл на Блізкім Усходзе”. Гэты дамумент павінен акрэсліць асноўныя накірункі дзейнасці Касцёла ў гэтым рэгіёне на бліжэйшы час. Акрамя таго, візіт Бэнэдыкта XVI мае некалькі важных вымярэнняў: Святы Айцец хоча заахвоіць мясцовых хрысціян актыўна ўключыцца ў будаванне міра і справядлівасці ў рэгіёне, паспрыяць развіццю дыялога паміж прадстаўнікамі розных рэлігій, у першую чаргу паміж вызнаўцамі Хрыста і мусульманамі і канешне звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на вялікае жаданне супакою і стабільнасці, якое носяць у сябе жыхары гэтых земляў. Дэвіз падарожжа: “Няхай мір будзе з вамі”. Банеры з гэтымі словамі, напісанымі на розных мовах, а таксама ватыканскія сцягі, ужо ўпрыгожваюць вуліцы сталіцы Лівана Бейрута, і не толькі ў хрысціянскіх раёнах, але і ў мусульманскіх. Вечарам 12 верасня ў Бейруце адбылося малітоўнае чуванне моладзі. У ім прынялі удзел вернікі абодвух веравызнанняў. Яны разам чыталі тэксты з Евангелля і Карана і маліліся аб міры, надзеі і будучыні для сваёй супольнай радзімы.

15 гадоў таму бл. Ян Павел ІІ, указваючы на прыклад добрых адносін паміж жыхарамі Лівана, казаў, што гэта краіна, “сама па сабе з’яўляецца пасланнем для свету”. Сёння Ліван чакае Бэнэдыкта XVI – пасланніка міра і надзеі.








All the contents on this site are copyrighted ©.