2012-09-12 13:59:24

Сустрэча ў Сараева: заклік да міру і дыялогу


RealAudioMP3 Наступная Міжнародная сустрэча за мір пройдзе ў 2013 г. у Рыме. Аб гэтым паведамілі ўдзельнікі сёлетняга форума ў Сараева, які праходзіў 9-11 верасня.
На заканчэнне Міжнароднай сустрэчы, арганізаванай экуменічнай “Супольнасцю св. Ігідзія” было апублікавана спецыяльнае пасланне, ў якім змяшчаецца заклік да людзей розных веравызнанняў жыць у міры. “Сусед не павінен змагацца з суседам толькі з-за таго, што ён належыць да іншай рэлігіі ці этнічнай групы”, - адзначылі ўдзельнікі форума. Яны падкрэслілі, што сабраліся у Сараеве, горадзе, які носіць на сябе раны вайны, што прайшла тут 20 гадоў таму. “Гэты жудасны канфлікт нагадвае ўсім, што вайна з’яўляецца вялікім злом і пакідае пасля сабе вялікія раны. Трэба ўсімі сіламі імкнуцца, каб не ўвайсці ў спіраль нянавісці, насілля і вайны”, - адзначаецца ў дакуменце.

Удзельнікі сустрэчы ў Сараева нагадалі аб небяспецы новых падзелаў сярод народаў з прычыны цяперашняга эканамічнага крызісу. “Сёння, ў час эканамічнага крызісу, існуе вялікая спакуса, каб скінуць на іншыя народы свае мінулыя і цяперашнія праблемы. Такім чынам адзін народ становіцца для другога чужым і адначасова варожым”, - гаворацца ў пасланні.

У дакуменце звяртаецца ўвага на асаблівую ролю рэлігіі, якая павінна спрыяць добрым адносінам паміж людзьмі. “Рэлігіі могуць навучыць кожнага чалавека і народы ісці разам шляхам дыялогу, узаемнай павагі, шанавання свабоды і адметнасцяў”, - адзначылі ўдзельнікі сустрэчы за мір.








All the contents on this site are copyrighted ©.