2012-09-12 11:55:37

Святы Айцец заклікаў да малітвы за хрысціян Лівана


RealAudioMP3 На заканчэнне сённяшняй агульнай аўдыенцыі Бэнэдыкт XVI заклікаў вернікаў маліцца аб яго Апостальскім візіце ў Ліван які пачнецца праз два дні, 14 верасня, а таксама, каб гэты візіт умацаваў хрысціян рэгіёна у спрыянні пабудове міра і братэрства. Папа расказаў, што падчас наведвання гэтай блізкаўсходняй краіны ён сустрэнецца з многігі прадстаўнікамі ліванскага грамадства: грамадзянскімі і касцёльнымі уладамі, вернікамі розных хрысціянскіх абрадаў, а таксама мусульманамі і друзамі. Папа адзначыў, што ўдзячны Богу за тое багацце дзякуючы якому людзі розных веравызнанняў і культур могуць жыць у міры і згодзе. Ён заклікаў увесь Касцёл “да салідарнасці, каб працягваць сведчыць аб Хрысце ў гэтых благаслаўлёных землях будуючы супольнасць у адзінстве”. Бэнэдыкт XVI выказаў падзяку ўсім рэлігійным і грамадскім супольнасцям за дзейнасць у гэтым накірунку. Ён нагадаў, што на працягу гісторыі, часам таксама ў крытычныя моманты, хрысціянскія супольнасці гралі важную ролю ў развіцці міжрэлігійнага і міжкультурнага дыялога на Блізкім Усходзе.









All the contents on this site are copyrighted ©.