2012-09-12 11:39:21

Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі: праз малітву разумець рэальнасць


RealAudioMP3 Мы як хрысціяне не можам быць песімістамі, а насілле, пагарда, нянавісць, пераслед, які часта сустракаем, нас толькі ўмацоўвае. З такімі словамі падчас агульнай аўдыенцыі 12 верасня звярнуўся да вернікаў Бэнэдыкт XVI. Сваю катэхезу Святы Айцец прысвяціў малітве ў другой частцы Апакаліпсіса св. Яна. Папа падкрэсліў, што калі ў першай частцы кнігі, гаворка ішла пра малітву скіраваную на унутраныя патрэбы супольнасці вернікаў, то ў у другой частцы, увага звяртаецца на малітву ў адносінах да ўсяго свету. “Супольнасць павінна быць здольнай глыбока разумець гісторыю ў якой жыве, вучыцца з верай адрозніваць падзеі, для таго, каб праз сваю дзейнасць супрацоўнічаць у развіцці Валадарства Божага. Гэта справа разумення і адрознівання, а таксама дзейнасці, блізка звязана з малітвай”, - сказаў Папа. Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што ў тэксце Апакаліпсіса супольнасць вернікаў была запрошана на Неба, каб Божымі вачыма паглядзець на рэальнасць. Тут яны ўбачылі тры сімвалы, якія дапамагаюць чытаць гісторыю: Божы трон, кніга і Ягнятка. Пантыфік патлумачыў, што на троне вернікі ўбачылі самаго Бога прамаўляючага ў гісторыі. Другі сімвал – кніга, закрытая сям’ю пячаццямі, якая змяшчала ў сябе план Бога аб жыцці чалавецтва. Нарэшце трэццім сімвалам, было Ягнятка – Езус Хрыстус, які паступова ламаў пячаткі і адкрываў людзям Божыя задумы – глыбокі сэнс гісторыі.

“Што нам кажуць гэтыя сімвалы? Яны нагадваюць аб шляху да разумення фактаў з гісторыі і нашага асабістага жыцця. Уздымаючы вочы на Неба Божае, у пастанных адносінах з Богам, адкрываючы на Яго сваё сэрца і розум ў асабістай і супольнай малітве, мы вучымся бачыць рэчы па новаму і разумець іх сапраўдны сэнс. Малітва – як адкрытае вакно, якое дазваляе трымаць позірк на Богу, не толькі для таго, каб памятаць аб мэце да якой мы ідзем, але таксама, каб дазволіць Божай волі асвяціць наш зямны шлях і дапамагчы нам жыць ім дзейсна і актыўна”, - сказаў Папа.

Бэнэдыкт XVI таксама звярнуў уванга на тое, што перад абліччам драматычнай рэальнасці касцёльная супольнасць паклікана ніколі не губляць надзею, але цвёрда верыць ў тое, што здаецца ўсемагутная улада злога, будзе пераможана па-сапраўднаму ўсемагутнай уладай Бога.Папа падкрэсліў, што малітва падтрымлівае ў нас і нашых супольнасцях святло і глыбокую надзею, неабходныя для хрысціянскага разумення рэчаіснасці.

“Касцёл жыве ў гісторыі, не замыкаецца ў самім сябе, але з адвагай ідзе сваім шляхам паміж цяжкасцяў і мукаў, з моцай сцвярджаючы, што зло не пераможа дабро, што цемра не закрые Божага ззяння. Гэта важна таксама для нас; мы як хрысціяне не можам быць песімістамі; добра ведаем што на жыццёвым шляху часта сустракаем насілле, пагарду, нянавісць, пераслед, але гэта нас толькі ўмацоўвае. Перш за ўсё малітва навучае нас бачыць знакі Божыя, Яго прысутнасць і дзейнасць, і нават больш з тое, таксама быць святлом дабра, якое разпаўсюджвае надзею і ўказвае, што перамога прыналежа Богу”, - сказаў Папа.

Святы Айцец адзначыў, што часта перад абліччам зла, узнікае адчуванне бездапаможнасці, але менавіта малітва з’яўляецца першым і эфектыўным адказам, які мы можам даць і які ўмацуе нас ў штодзённым распаўсюджванні дабра.








All the contents on this site are copyrighted ©.