2012-09-11 13:04:01

Танзанія: Кангрэс аб душпастырстве “людзей вуліцы”


RealAudioMP3 11-15 верасня ў танзанскім горадзе Дар-эс-Салам праходзіць першы кангрэс на тэму душпастырства людзей вуліцы у Афрыцы і Мадагаскары. Падчас яго будуць абмяркоўвацца касцёльныя праграмы скіраваныя на дапамогу бяздомным і тым, хто вымушаны, часта не па сваёй волі, працаваць на вуліцы. Арганізатарам форума з’яўляецца Папская рада пастырства мігрантаў і падарожнікаў і епіскапат Танзаніі. У ім прымаюць удзел прадстаўнікі 31 краіны афрыканскага кантынента: духавенства і свецкія вернікі, якія дапамагаюць людзям без даху над галавой. Правядзенне форума на гэту тэму ў Афрыцы не выпадкова. Паводле арганізатараў сустрэчы сёння ў свеце прыжывае каля 1 млрд. людзей, якія не маюць адпаведных жыллёвых умоваў. На Чорным кантыненце налічваецца каля 150 млн. “дзяцей вуліцы”. З іх каля 40% з не маюць дома, а каля 60% вымушаны працаваць на вуліцы, каб утрымліваць свае сем’і. Кожны дзень каля 50 тыс. чалавек, пераважна дзеці і жанчыны, паміраюць з прычын выкліканых пражываннем у неадпаведных жыллёвых умовах, спажываннем бруднай вады ці антыгігіенай. Каля 70 млн. жанчын і дзяцей вымушаны дышаць шкодным для здароўя дымам, які з’яўляецца ў выніку гатавання ежы.

Пачнецца кангрэс з прывітання Святога Айца, якое ад імя Пантыфіка скіраваў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. Паводле аднаго з арганізатараў форума кардынала Антоніо Марыя Вэльё, старшыні Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, Папа шмат увагі ўдзяляў праблемам афрыканскіх сем’яў і “людзей вуліцы” у сваіх дакументах аб сітуацыі на Чорным кантыненце. Сустрэча ў Танзаніі з’яўляецца чацвёртай у серыі падобных мерапрыемстваў, якія ўжо праходзілі ў Лацінскай Амерыцы, Еўропе, Азіі і Акіяніі ў мінулыя гады.








All the contents on this site are copyrighted ©.