2012-09-11 15:16:18

Папа прывітаў удзельнікаў форума аб душпастырстве “людзей вуліцы”


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI прывітаў удзельнікаў І Кангрэса на тэму душпастырства людзей вуліцы, які пачаўся 11 верасня ў Дар-эс-Саламе ў Танзаніі па ініцыятыве Папскай рады пастырства мігрантаў і падарожнікаў. У спецыяльным паведамленні падпісаным кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ адзначаецца, што Папа спадзяецца, што гэта сустрэча паспрыяе каардынацыі намаганняў і большаму супрацоўніцтву паміж мясцовымі Касцёламі з мэтай абароны кожнага, хто знаходзіцца ў небяспецы на вуліцах Афрыкі. Пантыфік заклікаў да асаблівай увагі і душпастырскага клопату аб дзецях і жанчынах, якія знаходзяцца на вуліцы, ахвярах арганізаванай злачыннасці ў сферы гандлю людзьмі, а таксама да наступстваў сацыяльных, эканамічных і палітычных фактараў. Папа паджадаў, каб удзельнікі сустрэчы ў Танзаніі паразважалі таксама аб прыняцці мераў для большай бяспекі мільёнаў афрыканцаў на дарогах.








All the contents on this site are copyrighted ©.