2012-09-11 15:54:20

Кс. Ламбардзі: Папа едзе ў Ліван не як палітычны лідэр


RealAudioMP3 “Падарожжа, якое ніколі па-сапраўднаму не падвяргалася дыскусіі і якое падцвярджае жаданне Папы прыбыць на гэтую зямлю, не звяртаючы ўвагу на праблемы, каб заставіць пасланне надзеі і супакою”, – так пракаментаваў кс. Федырыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, маючае адбыцца 14-16 верасня падарожжа Бэнэдыкта XVI у Ліван. Адказваючы пытанне журналістаў аб магчымых выказваннях Святога Айца аб канфлікце ў Сірыі, кс. Ламбардзі падкрэсліў, што Папа не прыбывае ў Ліван, як палітычны лідэр, але як кіраўнік рэлігійнай супольнасці, якая праз сваю дзейнасць і жыццёвае сведчанне служыць краіне, дзе дзейнічае. “Папа не скажа дакладна, што павінны рабіць хрысціяне, але прапануе ім быць мастом паміж рознымі рэлігійнымі супольнасцямі краіны. Тыя, хто разглядае візіт Папы як палітычны, не разумеюць да канца яго духоўнай сутнасці”, – адзначыў кс. Ламбардзі.

Наконт пытання бяспекі, езуіт прыгадаў, што гэта заданне прымаючага боку. Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы адзначыў, што Папу з радасцю чакае большасць ліванскага насельніцтва і бачыць у ім пасланніка міра і што ў краіне пануе атмасфера гасціннасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.