2012-09-11 14:47:33

Кардынал Таран: ліванцы зацікаўлены ў бяспецы Папы


RealAudioMP3 Ліванцы вельмі зацікаўлены ў тым, каб запэўніць максімальную бяспеку Святому Айцу падчас падарожжа ў іх краіну. Аб гэтым расказаў у інтэрв’ю французскай газеце “Sud Ouest” кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. Ён будзе суправаджаць Папу падчас яго Апостальскага візіта. Іерарх, які з 1979 па 1983 г. працаваў у Апостальскай нунцыятуры ў Бейруце, адзначыў, што падарожжа Паннтыфіка з’ўляецца рызыкоўным з прычыны таго, што недалёка, у Сірыі, ідзе вайна. Паводле карлынала, візіт Святога Айца будзе мець палітычнае вымярэнне, аднак Папа, не будзе прапаноўваць вырашэння праблем Лівана і Блізкага Усходу. “Увага будзе звяртацца на павагу да чалавечай годнасці, захаванне міжнароднага права і этычных каштоўнасцяў”, - сказаў іерарх.

Акрамя таго, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу адзначыў, гэта будзе перш за ўсё візіт да хрысціян Блізкага Усходу. Паводле іерарха, Папа жадае нагадаць, што мясцовыя хрысціяне жывуць у сваёй айчыне, і з’яўляюцца нашчадкамі першай хрысціянскай супольнасці. “Сёння застацца на сваёй зямлі, патрабуе ад хрысціян прыняцця нялёгкіх ўмоваў жыцця і таму Каталіцкі Касцёл салідарны з імі і заахвочвае застацца на гэтым месцы”, - адзначыў кардынал Таран.








All the contents on this site are copyrighted ©.