2012-09-11 12:08:08

Да поўнай фінансавай празрыстасці з дапамогай новага эксперта


RealAudioMP3 Пасля апублікавання справаздачы экспертаў Савета Еўропы па барацьбе з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызма “Moneyval” адносна мераў прынятых Ватыканам і Апостальскай Сталіцай ў гэтай сферы, пачаўся новы этап у набліжэнні ватыканскага фінансавага заканадаўства да міжнародных стандартаў. Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі паведаміў, што Святы Пасад вырашыў уключыцца ў сістэматычнае супрацоўніцтва з міжнародным экспертам па барацьбе з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызма. Ім з’яўляецца 40-гадовы швейцарскі адвакат Рэнэ Бруэльхарт, які на працягу васцьмі гадоў быў дырэктарам Падраздзялення фінансавай разведкі Ліхтыншэйна (FIU) – нацыянальнага органа гэтай краіны адказанага за аналіз фінансавай інфармацыі, якая можа тычыцца даходаў ад злачыннай дзейнасці ці патэнцыйнага фінансавання тэрарызма. У 2010 г. Рэнэ Бруэльхарт быў прызначаны віцэ-старшынёй групы “Эгмонт” – сустветнай сеткі Падраздзяленняў фінансавай разведкі. З гэтага месяца ён пачаў супрацоўніцаць з Апостальскай Сталіцай у якасці дарадчыка па пытаннях, якія тычацца барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызма. Яго задача заключаецца ў тым, каб дапамагаць Святому Пасаду зрабіць прылады кантролю ў гэтай сферы больш эфектыўнымі і адпаведнымі міжнародным стандартам.








All the contents on this site are copyrighted ©.