2012-09-10 13:01:52

Кардынал Рылка на Панафрыканскім кангрэсе: быць сведкамі Хрыста – нялёгкая справа


RealAudioMP3 У Камерунскім Яўндэ закончыўся Панафрыканскі кангрэс свецкіх вернікаў на тэму “Быць сведкамі Хрыста ў Афрыцы сёння”. У ім на працягу 5 дзён прымалі удзел каля 250 дэлегатаў з амаль усіх краін Чорнага кантынента. У форуме удзельнічаў таксама прадстаўнік Апостальскай Сталіцы, старшыня Папскай рады па справах свецкіх кардынал Станіслаў Рылка. На заканчэнне кангрэса іерарх адзначыў, што нягледзячы на шматлікія цяжкасці і выклікі Афрыка застаецца “кантынентам надзеі” з багатым духоўнымі рэсурсамі і моцнай місійнай дынамікай свецкіх вернікаў. “Быць сведкамі Хрыста ў сэрцы сучаснага свету – нялёгкая справа”, - сказаў кардынал. Ён падкрэсліў, што гэта заданне патрабуе здольнасці і адвагі ісці супраць плыняў дамінуючых культурных тэндэнцый. Паводле яго, абавязкам свецкіх вернікаў з’яўляецца будаванне Валадарства Божага ў свеце ў якім яны жывуць, “гэта значыць у сям’і, на працы, у эканоміцы, публічным, палітычным і культурным жыцці”.

Кардынал Рылка адзначыў, што евангелізацыя Афрыкі павінна здзейсняцца ў першую чаргу свецкімі, асабліва ў краінах пакутуючых ад войнаў, нянавісці і насілля. Ён звярнуў асаблівую увагу на важнасць касцёльных рухаў і супольнасцяў, а парафіі вобразна назваў “трэніровачнымі заламі хрысціянскага жыцця”.








All the contents on this site are copyrighted ©.