2012-09-10 12:34:53

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з калумбійскімі біскупамі


RealAudioMP3 10 верасня Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі групу калумбійскіх біскупаў, якія прыбылі ў Рым у рамках візіта “ad limina apostolorum”. У сваёй прамове да іерархаў Папа нагадаў, што гісторыя калумбійскага народа заўсёды характарызавалася яго глыбокай адднанасцю каталіцкай веры, любоўю да Эўхарыстыі, вернасцю Панне Марыі і сведчаннем любові з боку шматлікіх пастыраў і свецкіх вернікаў. Святы Айцец падкрэсліў, што абвяшчэнне Евангелля ў гэтай краіне прынесла багатыя плёны ў сферы пакліканняў, узнікненні апостальскага руху, а таксама з’яўленні жывых парафіяльных супольнасцяў. Але ў той жа час, Папа нагадаў аб разбуральных наступствах распаўсюджвання секулярызацыі, якая моцна паўплывала на разбурэнне сістэмы каштоўнасцяў, асноваў сям’і, сужэнства і хрысціянскай маралі. “У сувязі з гэтым спрыянне ўмацаванню інстытута сям’і павінна быць прыярытэтным у душпастрыскай дзейнасці”, - адзначыў Бэнэдыкт XVI. Ён заклікаў прыкладаць намаганні ў справе абвяшчэння праўды аб сям’і – хатнім Касцёле і святыні жыцця.

Акрамя таго, Папа звярнуў увагу на неабходнасць унунтранага абнаўлення Касцёла ў Калумбіі, якое патрэбна для таго, каб ажывіць любоў вернікаў да Бога. Гэтага магчыма дасягнуць, паводле Святога Айца з дапамогай адукацыі вернікаў, падтрымцы касцёльных супольнасцяў і шырокага распаўсюджвання Евангелля ў грамадстве. Бэнэдыкт XVI заклікаў біскупаў клапаціцца аб святарах, дыяканах і кансэкраваных асобах, якія знаходзяцца пад іх апекай. Ён адзначыў, што іерархі абавязаны быць сведчакамі адданасці місіі атрыманай ад Хрыста.

Папа не мог абыйсці і праблему насілля, якая турбуе насельніцтва Калумбіі на працягу доўгіх дзесяцігоддзяў. Святы Айцец адзначыў што высока цэніць тую місію якую выконваюць мясцовыя душпастыры пасярод цяжкасцяў і небяспекаў і заклікаў працягваць спрыяць абароне чалавечага жыцця і культуры міру.








All the contents on this site are copyrighted ©.