2012-09-10 10:58:40

Бэнэдыкт XVI прывітаў удзельнікаў сустрэчы ў Сараева


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI прывітаў удзельнікаў XXVI Міжнароднай сустрэчы за мір, якая праходзіць у Сараева 9-11 верасня па ініцыятыве экуменічнай “Супольнасці св. Ігідзія”. “Нагодай для вялікай радасці і супакою з’яўляецца магчымасць бачыць, што пілігрымка міру, якая была пачата ў 1986 г. у Асізі, працягвае прыносіць плёны”, - напісаў ад імя Святога Айца кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. Ён нагадаў, што Бэнэдыкт XVI звяртаў увагу на дзве прычыны, якія пагражаюць міру: з аднаго боку – выкарыстанне рэлігіі ў якасці нагоды для насілля, а з іншага адмаўленне Бога ў імя секулярызаванага бачання чалавека, які ў сваю чаргу здольны чыніць насілле без межаў. “Негатыўныя наступствы злучэння двух гэтых сіл, драматычным чынам былі дасведчаны, таксама і ў Сараева, падчас вайны, якая пачалася 20 гадоў таму, нясучы смерць і разбурэнне Балканам”, - напісаў ад імя Пантыфіка кардынал Бэртонэ.

Іерарх нагадаў, што ў якасці супрацьдзеяння гэтай пагрозе Папа заклікаў да саюза паміж веруючымі людзьмі і тымі, хто не належа да якой-небудзь з рэлігій, але шчыра шукаюць праўду. На думку Святога Айца ад глыбокага і адкрытага дыялога паміж імі можа нарадзіцца: заўсёды неабходнае ачышчэнне рэлігіі для першых, і адкрыстаць на вялікія пытанні чалавецтва аб таямніцы жыцця, для другіх. “Такім чынам, супольная пілігрымка да праўды, можа пераўстварыцца ў супольную пілігрымку да міра”, - адзначыў Папа.

Ён звярнуў увагу на тое, што месца правядзенне Міжнароднай сустрэчы за мір – Сараева, надае падзеі асаблівае значэнне, бо гэты горад стаў “сімвалам мукаў усёй Еўропы” ў мінулым стагоддзі. “Сёння з Сараева гучыць пасланне міра, дзякуючы сустрэчы шматлікіх людзей розных веравызнанняў. Мір патрабуе падтрымкі з боку людзей, чыё сэрца і розум шукае праўду, хто адкрываецца на дзейнасць Бога, працягвае руку іншым”, - адзначаецца ў пасланні Папы. Асаблівую увагу Святы Айцец звярнуў на неабходнасць міра на Блізкім Усходзе і выразіў пажаданне, што ён наступіт у гэтым рэгіёне як мага хутчэй.








All the contents on this site are copyrighted ©.