2012-09-09 14:50:14

Турцыя: хрысціяне і мусульмане аб "арабскай вясне"


RealAudioMP3 8 верасня ў сталіцы Турцыі, Анкары, завершылася міжнародная канферэнцыя на тэму: “Арабская вясна і мір на Блізкім Усходзе з мусульманскага і хрысціянскага пункту гледжання”. У мерапрыемстве прыняў удзел кс. Мігуэль Анджэл з Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. Ён адзначыў, што першым плёнам “арабскай вясны” стала пераняцце ўлады ў некаторых арабскіх краінах ісламістамі. “Хаця свабода выбару гэта першы крок да культуры дэмакратыі, аднак не трэба забываць аб небяспецы, што дэмакратыя можа быць выкарыстана ў спрыянні экстрэмісцкім і фундаменталісцкім ідэалогіям”, - сказаў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы. “Нягледзячы на першапачатковы аптымізм арабская вясна стала прычынай гвалтаў і з-за гэтага ўзніклі асцярогі ў тым, што яе мэтай з’яўляецца пераняцце ўлады а не прызнанне годнасці кожнага чалавека і яго асноўных правоў”, - сказаў святар.

На думку прадстаўніка Апостальскай Сталіцы арабская вясна – гэта працэс над якім трэба яшчэ працаваць. “Думаю, што гэты працэс павінен пайсці яшчэ далей і развіваць культуру дэмакратыі”, - сказаў святар і дадаў, што неабходным для яе з’яўляецца свабода веравызнання, перакананняў і слова. “Рэлігійная свабода- гэта асноўвае права чалавека. Недапушчальна, каб веруючыя людзі адмаўляліся ад сябе самых, сваёй веры, каб праз гэта стаць актыўнымі грамадзянамі”, - падкрэсліў сакратар Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.








All the contents on this site are copyrighted ©.