2012-09-08 12:40:34

Ліван: выявы Папы ў мусульманскіх раёнах


RealAudioMP3 Не толькі хрысціяне, але таксама і мусульмане вельмі чакаюць візіту Папы у Ліван. Аб гэтым расказаў нашаму радыё кс. Маруан Табет, каардынатар візіта Бэнэдыкта ХVI у гэту блізкаўсходнюю краіну. Ён адзначыў, што ў начным малітоўным чуванні, якое адбудзецца 12 верасня ў Бейруце, прымуць удзел прадстаўнікі абодвух рэлігій, як хрысціяне так і мусульмане. Як паведамлялася раней, у якасці разважанняў падчас гэтай сустрэчы будуць чытацца тэксты з Бібліі і з Карана.

“Гэта падзея для ўсіх міжземнаморскіх народаў. Сёння мы ведаем, што шмат людзей збіраюцца ў Ліван. Міжземнаморскія авіялініі прадугледзілі ўвядзення спецыяльных зніжак для тых, хто хоча прыбыць з Іарданіі, Егіпта, Ірака, Сірыі. І мы спадзяемся, што многія скарыстаюцца гэтай магчымасцю, такой арганізацыяй”, - сказаў святар.

Кс. Табет расказаў, што прадстаўнікі не толькі хрысціянскіх канфесій, але і іслама рыхтуюцца да сустрэчы з Папам. Ён адзначыў, што ў некаторых раёнах сталіцы, якія населены пераважна мусульманамі, размешчаны выявы Бэнэдыкта XVI і сцягі. “Мяне па-сапраўднаму ўразіла, калі пачуў па тэлефоне мусульманскіх лідэраў. Яны пыталіся, якім чынам могуць дапамагчы зрабіць візіт Папы больш паспяховым”, - расказаў каардынатар падарожжа Пантыфіка ў Ліване.








All the contents on this site are copyrighted ©.