2012-09-08 12:33:44

Ватыканскае радыё выпусціла дадатак для “Android”


RealAudioMP3 Ватыканскае радыё стварыла новы дадатак для “Android”, які дае магчымасць слухаць у прамым эфіры 5 каналаў праграм амаль на 40 розных мовах і сачыць за навінамі, якія з’яўляюцца на інтэрнэт-старонцы радыёстанцыі. Дадатак, які дазваляе атрымліваць на смартфоны самую апошнюю інфармацыю аб дзейнасці Папы і Апостальскай Сталіцы, можна бесплатна спампаваць з інтэрнэт-платформы “Google Play” па адрасе rv.va/android

З дапамогай дадатку можна штодзённа атрымліваць расклад асноўных падзей з удзелам Святога Айца на італьянскай, англійскай, французскай і іспанскай мовах, чытаць артыкуламі аб дзейнасці Папы, Святога Пасаду і жыцці касцёла ў свеце, тэксты зваротаў і пасланняў Бэнэдыкта XVI, а таксама аглядаць відэаматэрыялы.

Функцыя тэкставых навін даступныя для карыстальнікаў версіі “Android 2,3” і вышэй, радыёпраграмы даступны пачынаючы ад версій “Android 3.0”, а для агляду прамых відэатрансляцый неабходы “Android 4.0” і вышэй.








All the contents on this site are copyrighted ©.