Падчас свайго Апостальскага
падарожжа ў Ліван, якое пачнецца 14 верасня Бэнэдыкт ХVI благаславіць статую армянскага
манаха Акопа Мегапарта, аўтара першай кнігі на армянскай мове, якая была апублікавана
ў 1512 г. у Венецыі. Гэта адбудзецца 15 верасня, калі Святы Айцец прыбудзе ў рэфекторый
Армянскага каталіцкага Патрыярхата ў Бзамары, каб прыняць удзел у абедзе разам з Патрыярхамі
і біскупамі Лівана, а таксама з членамі спецыяльнай рады Сінода Біскупаў для Блізкага
Усходу. Адразу пасля свайго прыбыцця, Папа благаславіць бронзавую статую манаха Акопа
Мегапарта, які трымае ў руках сваю “Пятнічную кнігу”. Статуя важыць каля 300 кг і
мае ў вышыню 165 см.
Аб жыцці Акопа Мегапарта вядома вельмі мала. Магчыма ён
быў законнікам і атрымаў адукацыю ў Еўропе. Паміж 1512-1514 г. ён надрукаваў яшчэ
5 кніг. Дзякуючы яго дзейнасці кнігі на армянскай мове былі першымі надрукаванымі
ў Азіі.