2012-09-06 12:33:23

Святы Айцец уручыць ліванскай моладзі “Youcat” па-арабску


RealAudioMP3 Катэхізіс для моладзі “YouCat” выйдзе на арабскай мове. Яго першыя 50 тыс. экзэмпляраў будуць раздадзены ўдзельнікам моладзевай сустрэчы са Святым Айцом, якая пройдзе 15 верасня ў ліванскім Бкерке, у рамках Апостальскага падарожжа Папы ў гэту краіну. “YouCat” па-арабску стане падарункам для моладзі Блізкага Усходу ад Бэнэдыкта XVI. “Гэта ўнікальная ў сваім родзе кніга, бо з’яўляецца першы катэхізісам падрыхтаваным для моладзі Блізкага Усходу. Трэба спадзявацца, што яна дапаможа ўзмацаваць яе веру”, - адзначыў кс. Анджэй Галемба, супрацоўнік дабрачыннай арганізацыі “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”, якая фінансавала выданне катэхізіса.

“YouCat” утрымлівае на сваіх старонках 527 адказаў на пытанні аб змесце каталіцкай веры і быў распрацаваны спецыяльна для моладзі. Першыя 700 тыс. яго экзэмпляраў былі раздадзены ўдзельнікам Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе, які праходзілі ў ліпені 2011 г. На сённяшні дзень гэты катэхізіс перакладзены на 21 мову, але пераклад на іншыя мовы працягваецца.








All the contents on this site are copyrighted ©.