2012-09-06 14:04:03

Папа прыняў даверчыя граматы новага пасла Літвы


RealAudioMP3 6 верасня Бэнэдыкт XVI прыняў даверчыя граматы новага пасла Літвы пры Апостальскай Сталіцы Ірэны Вайшвілайтэ. Прадстаўленне Літоўскай Рэспублікі пры Святым Пасадзе будзе яе першым дыпламатычным вопытам. Да гэтага Ірэна Вайшвілайтэ вывучала гісторыю, культуралогію, займалася педагагічнай, даследчыцкай і журналіскай дзейнасцю. У 1984 г. яна абараніла кандыдатскую дысертацыю па гісторыі мастацтваў у Маскоўскім універсітэце імя М.Ламаносава, а затым, у 1998 г., атрымала доктарскую навуковую ступень па гісторыі Касцёла у Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. Узначальвала аддзел мастацтва і культуры Літоўскай Акадэміі навук, выкладала ў Вільнюскім універсітэце. На працягу доўгіх гадоў супрацоўнічала з літоўскай рэдакцыяй Ватыканскага радыё і “Радыё Свабода” ў Празе. У перыяд паміж 2004-2008 г. была дарадчыкам Прэзідэнта Літвы Валдаса Адамкуса. А на працягу апошніх гадоў, з 2008 па 2012 г. з’яўлялася прарэктарам Еўрапейскага Гуманітарнага універсітэта ў Вільнюсе. Ірэна Вайшвілайтэ валодае англійскай, рускай, італьянскай, французскай, чэшскай і польскай мовамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.