2012-09-06 14:00:22

Арцыбіскуп Чэллі: інтэграваць пасланне Касцёла ў “новую культуру”


RealAudioMP3 Няхай каталіцкія радыёстанцыі увойдуць у сугучча з Касцёлам на шляху да новай евангелізацыі і даляглядаў Года веры, пажадаў арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі, старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, у сваім спецыяльным пасланні да каталіцкіх радыё ЗША. Пасланне было скіравана з нагоды візіта дэлегацыі Ватыканскага радыё ў Злучаныя Штаты і іх сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых каталіцкіх радыёстанцый. Арцыбіскуп Чэллі нагадаў што паводле Бэнэдыкта XVI словы, якія перадаюцца праз каталіцкія радыё, павінны быць “рэхам вечнага Слова, якое стала целам”.

“Сённяшні свет патрэбуе паслання любові, надзеі і міра. Служэнне каталіцкіх радыёстанцый ў вашай краіне і ва ўсім каталіцкім свеце нагадвае служэнне антэн, які распаўсюджваюць гэта пасланне праз апостальства, словы, музыку, выхаваўчыя і інфармацыйныя праграмы”, - адзначыў арцыбіскуп Чэллі і дадаў, што яны павінны дзейнічаць “навучаючы праўдзе і надзеі ў дыялогу і ўзаемнай павазе”.

Кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі падкрэсліў, што “заданне СМІ заключаецца не толькі ў тым, каб памнажаць навіны”, бо евангелізацыя сучаснай культуры шмат у чым залежа ад іх здольнасці заахвочваць людзей. “Не дастаткова толькі выкарыстоўваць і распаўсюджваць хрысціянскае пасланне і навучанне Касцёла, але неабходна інтэграваць пасланне ў гэту “новую культуру” створаную сучаснай камунікацыяй”, - адзначыў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.