2012-09-05 14:24:51

Патрыярх Іерусаліма: трэба спыніць вандалізм адносна хрысціянскіх святынь


RealAudioMP3 Чарговыя акты вандалізма адносна хрысціянскіх святынь у Святой Зямлі, выклікаюць боль у мясцовай супольнасці вызнаўцаў Хрыста. У інтэрв’ю нашаму радыё новыя вандальскія дзеянні пракаментаваў Лацінскі Патрыярх Іерусаліма, арцыбіскуп Фуад Тваль. Ён расказаў, што 4 верасня невядомымі быў пашкоджаны кляштар айцоў трапістаў ў Латруне, недалёка ад Іерусаліма. На яго сценах і дзвярах былі напісаны фарбай антыхрысціянскія выказванні. Паводле прадстаўнікоў мясцовых уладаў, гэта маглі зрабіць групоўкі ізраільскіх нацыяналістаў.

“Улады краіны далі шмат свабоды гэтым экстрэміскім групоўкам, якія цяпер адчуваюць сябе больш свабоднымі. Гэта праўда, што ўсе асуджаюць здарэнне, таксама і ўрад Ізраіля яго асудзіў, але толькі асуджэння не дастаткова. Я б хацеў, каб былі выкаранены прычыны, якія ўплываюць на здзейсненне актаў вандалізма. Неабходна вырашыць пытанні адносна адукацыі: дзе і як гэтыя людзі навучыліся не паважаць сваіх суседзяў, а таксама не шанаваць святыя месцы? Гэта маё пытанне!”, - сказаў іерарх.

Патрыярх Тваль адзначыў, што нягледзячы гэта здарэнне, хрысціяне Святой Зямлі жадаюць працягваць весці дыялог з прадстаўнікамі іншых веравызнанняў. “Мы спадзяемся, што ўрад краіны прыме неабходныя меры і рашучыя крокі, каб спыніць вандаліскія дзеянні. Не дастаткова, толькі яго асуджэння”, - сказаў Патрыярх Тваль.








All the contents on this site are copyrighted ©.