Вялікабрытанія: у кастрычніку будзе абраны новы прымас Анліканскай Царквы
На пачатку кастрычніка
2012 г. будзе абвешчана імя новага 150-га прымаса Англіканскай Царквы, які заменіць
на гэтай пасадзе сённяшняга архіепіскапа Кентэрберыйскага Роўэна Уільмса. У спецыяльным
паведамленні апублікаваным 5 верасня адзначаецца, што Роўэн Уільямс застанецца на
пасадзе прымаса да 31 снежня. 11 кастрычніка, ён будзе прымаць удзел ва ўрачыстым
адкрыцці Года веры, якое адбудзецца ў Рыме. Выбары новага англіканскага прымаса будзе
праводзіць створаная па ініцыятыве былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Гордана
Браўна ў 2007 г. “Crown Nominations Commission”. У мінулым гэтым займаўся асабіста
прэм’ер-міністр. У камісію уваходзяць 16 членаў: 6 абраны Сінодам Англіканскай Царквы,
6 Кентэрберыйскай епархіяй, 2 біскупы, 1 арцыбіскуп, і адзін свецкі – былы англійскі
міністр. Акрамя таго, першы раз у гісторыі, усе члены англіканскай супольнасці змогуць
адправіць ліст або электроннае паведамленне са сваімі прапановамі адносна дзейнасці
будучага лідэра Царквы. Пошук кандыдыта на гэтую пасаду будзе праводзіцца з улікам
меркавання Каталіцкага Касцёла ў Вялікабрытаніі і іншых рэлігійных супольнасцяў.