2012-09-05 17:18:19

Бэнэдыкт ХVI прывітаў удзельнікаў экуменічнай сустрэчы ў Бозэ


RealAudioMP3 5 верасня Бэнэдыкт ХVI прывітаў удзельнікаў ХХ Міжнароднай экуменічнай канферэнцыі аб праваслаўнай духоўнасці, якая пачалася ў кляштары ў Бозэ, на поўначы Італіі, на тэму: “Чалавек абаронца стварэння”. Святы Айцец пажадаў, каб час супольнага і братэрскага разважання паспрыяў лепшаму знаёмству і дзяленню верай, паміж прадстаўнікамі хрысціянскіх канфесій, якія прымаюць удзел у форуме. Папа выказаў спадзяванне, што сустрэча ў Бозэ ўмацуе і напоўніць новай сілай сумесную дзейнасць хрысціян у справе абароны навакольнага асяродзя, Божага дару. Экуменічная сустрэча ў Бозэ праходзіць 5-8 верасня. У ёй прымаюць удзел праўдстаўнікі Каталіцкага Касцёла, Праваслаўнай і Англіканскай Царквы, а таксама розных пратэстанскіх супольнасцяў.








All the contents on this site are copyrighted ©.