2012-09-04 13:59:41

Папа прызначыў новага падсакратара ватыканскай дыкастэрыі


RealAudioMP3 4 верасня Бэнэдыкт ХVI прызначыў падсакратаром Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кс. Андрэа Пальміеры. Святар, які паходзіць з італьянскага Бары, ужо на працягу некалькіх гадоў працаваў у сферы экуменізма і спрыяння развіццю дыялога з Праваслаўнай Царквой. З верасня 2009 г. ён кіраваў Усходняй секцыяй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і адначасова быў сакратаром Змешанай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой. У 2011 г. кс. Андрэа Пальміеры быў адным з адказных за падрыхтоўку і правядзенне Дня разважанняў і малітвы за мір у Асізі, у якім прымалі ўдзел прадстаўнікі амаль усіх верывызнанняў у свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.