2012-09-04 13:28:47

Кіпр: біскупы Еўропы абмяркоўваюць сацыяльнае адзінства кантынента


RealAudioMP3 3-5 верасня ў сталіцы Кіпра, Нікасіі, па ініцыятыве Рады епіскапатаў Еўропы праходзіць сустрэча на тэму: “Сацыяльнае адзінства ў Еўропе: прапановы Касцёла”. У ёй прымаюць удзел адказнныя за сацыяльныя пытанні пры 33 еўрапейкіх епіскапатах. На думку італьянскага біскупа Джампаўло Крэпальдзі, старшыні Камісіі па сацыяльных пытаннях пры Радзе еўрапейскіх епіскапатаў, гэта тэма з’яўляецца актуальнай у кантэксце крызіса, які перажывае Стары кантынент. Паводле іерарха, крызіс справакаваў індывідуалістычныя і эгаістычныя тэндэнцыі, што прывяло да разбурэння адзінства паміж краінамі. Прапанова Касцёла, паводле яго, заключаецца тым, каб нягледзячы на цяжкасці у эканоміцы ўмацаваць салідарнасць паміж людзьмі і народамі Еўропы. “Касцёл павінен несці да ўсіх гэта пасланне, якое з’яўляецца крыніцай сацыяльнага адзінства”, - сказаў біскуп.

Генеральны сакратар Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы кс. прэлат Дуартэ да Кунга нагадаў, што Каталіцкі Касцёл неаднаразова звяртаў увагу на анпрапалагічныя крыніцы сучаснага эканамічнага крызісу, якія заключаюцца ў крызісе даверу, этыкі і каштоўнасцяў. “Таму сёння Касцёл пакліканы сваім словам і ўчынкамі паказаць, што толькі любоў, сведчанне якой даў Хрыстус, з’яўляецца сапраўдным сродкам ад крызісу”, - адзначыў кс. прэлат Да Кунга.

У рамках форума, яго ўдзельнікі сустрэнуцца з прэзідэнтам Кіпра, архіепіскапам Кіпра Хрызастомам ІІ і іншымі праваслаўнымі іерархамі, наведаюць важныя для хрысціян месцы на гэтым востраве.








All the contents on this site are copyrighted ©.