2012-09-03 16:06:19

Гадавіна беатыфікацыі Пія ІХ і Яна ХХІІІ


RealAudioMP3 12 гадоў таму, 3 верасня 2000 г. Ян Павел ІІ абвясціў благаслаўлёнымі Рымскіх
Пантыфікаў: Пія ІХ і Яна ХХІІІ. Два гэтых Папы, якія жылі ў розныя эпохі, былі падобныя ў асаблівым шанаванні Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама ў тым, што пачалі самыя вялікія рэформы ў Касцёле на працягу апошніх некалькіх стагодзяў, а менавіта І Ватыканскі і ІІ Ватыканскі Саборы. Благаслаўлёны Пій ІХ нарадзіўся ў 1792 г., і стаў Папам ва ўзросце 54 гадоў. Яго Пантыфікат працягваўся 32 гады і быў адным з самых доўгіх у гісторыі Касцёла, пасля апостала Пятра. Падчас яго Папа быў вымушаны адказваць на антыклерыкальныя выклікі, які ахапілі тагачасную Еўропу пасля Французскай рэвалюцыі і ахарактарызавалі усё ХІХ ст. Пій ІХ абвясціў дагматы аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі і беспамылковасці Папы ў пытаннях веры і хрысціянскага жыцця.

У сваю чаргу Ян ХХІІІ нарадзіўся ў 1881 г. і быў абраны на паслад св. Пятра ў 77 гадоў. Фундаментальным аспектам яго пантыфіката было адкрыццё ІІ Ватыканскага Сабора. Аб ім Папа абвясціў праз год пасля свайго абрання Пантыфікам у 1959 г. Сабор стаў вялікай падзеяй у гісторыі Касцёла, пасля якой ён выйшаў абсалютна адноўленым. Пантыфікат Яна ХХІІІ, якога называлі таксама “Добры Папа” працягваўся усяго 5 гадоў, аднак пакінуў вялікую спадчыну для ўсёй вялікай каталіцкай супольнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.