2012-09-03 17:13:36

Бэнэдыкт XVI: кардынал Марціні – дбайны і верны Касцёлу пастыр


RealAudioMP3 3 верасня ў Мілане адбылося пахаванне кардынала Карла Марыя Марціні, які памёр 31 жніўня. Сам Святы Айцец скіраваў спецыяльнае пасланне, якое было прачытана на пачатку пахавальнай літургіі. Бэнэдыкт XVI адзначыў, што праз любоў і малітву, духоўна блізка з членамі ордэна іезуітаў, да якога належаў памерлы, а таксама роднымі і тымі, хто паважаў і любіў кардынала Марціні. “Ён быў чалавекам Божым, які не толькі вывучаў Святое Пісанне, але таксама вельмі яго любіў, зрабіў святлом свайго жыцця (...) “дзеля большай хвалы Богу”, - падкрэсліў Святы Айцец і дадаў, што менавіта па гэтаму кардынал Марціні “быў здольным вучыць вернікаў і тых, хто шукае праўду, таму што адзінае Слова годнае быць выслуханым, прынятым і выкананым – гэта Слова Божае, бо яно ўказвае шлях праўды і любові”. Пантыфік нагадаў аб адкрытасці кардынала Марціні на сустрэчу і дыялог, адказваючы такім чынам на заклік апостала Пятра быць “заўсёды гатовым адказаць усім хто пытаецца аб прычыне надзеі якая ў вас”. Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што іерарх быў уважлівым да складаных сітуацый, а асабліва да людзей, якія адчувалі сябе пакінутымі, былі беднымі ці цярпелі пакуты.








All the contents on this site are copyrighted ©.